За мяжой больш бяспечна выкарыстоўваць картку з чыпам, а не магнітнай паласой, паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення развіцця лічбавых банкаўскіх тэхналогій Нацыянальнага банка Беларусі Аляксандр Сотнікаў.

Раней некаторыя беларускія банкі папярэдзілі кліентаў аб забароне на зняцце наяўных сродкаў з картак без чыпа за мяжой.

«Гэта абсалютна разумнае рашэнне банка для мінімізацыі рызык кліентаў. За мяжой лепш карыстацца карткай з чыпам, а не карткай з магнітнай паласой. Гэта ў першую чаргу дапаможа забяспечыць бяспеку плацяжоў саміх кліентаў, таму такое рашэнне банка лагічнае. Да таго ж замяніць картку з магнітнай паласой на картку з чыпам не ўяўляе цяжкасці», — адзначыў Аляксандр Сотнікаў.

Прадстаўнік Нацбанка нагадаў, што ў Беларусі эмісія картак міжнародных плацежных сістэм выключна з магнітнай паласой з 1 ліпеня 2015 года спынена. «Мы рухаемся да таго, каб у бліжэйшы час ва ўсіх былі чыпавыя карткі. Таму ў рашэннях банкаў я не бачу асаблівых праблем», — дадаў ён.

Абмежаванні ўводзяцца таксама для кліентаў некаторых банкаў на зняцце наяўных сродкаў з картак за мяжой. «Практыка забароны здымаць грошы ў краінах з высокай рызыкай махлярства існуе ўжо даўно і прымяняецца многімі беларускімі банкамі. Гэта абсалютна нармальная сітуацыя, якая не азначае ўвядзення забароны на разлікі за мяжой - абмежаванні ўводзяцца толькі ў тых краінах, дзе даволі высокі ўзровень махлярства. Такія захады робяцца, каб абараніць трымальнікаў картак ад патэнцыяльнага махлярства», — пракаментаваў Аляксандр Сотнікаў. Пры неабходнасці да такіх мер звяртаюцца і замежныя банкі, устанаўліваючы абмежаванні для пэўных краін.

Як паведамлялася, Беларусбанк увёў часовыя абмежаванні на зняцце наяўных сродкаў з картак за мяжой. Такое рашэнне прынята ў сувязі з інфармацыяй аб павелічэнні колькасці махлярскіх аперацый у шэрагу замежных краін, адзначылі ў банку. Зняцце грошай у банкаматах з дапамогай картак, якія маюць мікрапрацэсар (чып) і магнітную паласу, прыпынена да 20 кастрычніка 2017 года ў некаторых краінах далёкага замежжа. Калі гаварыць аб картках MasterCard, то гэта Камбоджа, Ганконг, Малайзія, Непал, Філіпіны, В'етнам, Рэспубліка Карэя, Індыя, Інданезія, Тайланд, Кітай, Японія, ЗША. Што датычыцца VISA і Maestro, то гэта Непал, Індыя, Інданезія, Тайланд, Кітай, Японія і ЗША.

Правядзенне аперацый зняцця наяўных сродкаў у банкаматах з плацежных картак фізічных асоб, выпушчаных толькі з магнітнай паласой, часова прыпынена ва ўсіх замежных краінах.

Інфармацыя аб абмежаваннях пры разліках карткамі з магнітнай паласой і зняцці грошай за мяжой з 1 сакавіка размешчана таксама на сайце БТА банка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?