У Беларусі зацверджаны графік цэнтралізаванага тэставання. Традыцыйна, паведамляецца на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, уступная кампанія ў гэтым годзе пачнецца з тэстаў па рускай і беларускай мовах.

Такім чынам, у гэтым годзе абітурыенты будуць пісаць:

13 чэрвеня — беларускую мову;

14 чэрвеня — рускую мову;

16 чэрвеня — грамадазнаўства;

18 чэрвеня — біялогію;

19 чэрвеня — матэматыку;

21 чэрвеня — гісторыю Беларусі;

23 чэрвеня — хімію;

24 чэрвеня — фізіку;

25 чэрвеня — замежную мову (англійская, нямецкая, французская, іспанская, кітайская);

27 чэрвеня — сусветную гісторыю (найноўшы час) і геаграфія.

Пачатак кожнага з тэстаў — 11.00. Дата рэзервовага дня - 5 ліпеня (аўторак).

ЦТ у гэты дзень будзе праходзіць у Беларускім дзяржаўным універсітэце, запісацца на яго можна з 28 чэрвеня па 1 ліпеня.

База дадзеных абітурыентаў фармуецца з дапамогай аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы «Агульнарэспубліканскі банк даных удзельнікаў цэнтралізаванага тэставання». Па аўдыторыях у пунктах правядзення цэнтралізаванага тэставання абітурыентаў будуць размяркоўваць па спісах абітурыентаў, складзеных у алфавітным парадку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?