24 сакавіка ў шэрагу краін, у тым ліку ЗША і Германіі, стартуе перадзамова на найноўшыя смартфоны Apple, прэзентаваныя на гэтым тыдні — iPhone SE.

Аналіз прапаноў інтэрнэт-крам і анлайн-аб'яў у Беларусі паказаў, што прадпрымальныя беларусы гатовыя прывезці iPhone SE нецярплівым пакупнікам ўжо 1 красавіка (на наступны дзень пасля глабальнага старту продажаў). Кошт 16 ГБ мадэлі ў гэтым выпадку пачынаецца ад 11 млн рублёў, 64 ГБ - ад 12,9 мільёнаў рублёў.

Зрэшты, гэта самыя маленькія цэны. У сярэднім, за 16 ГБ мадэль просяць ад 11 да 12,5 мільёнаў рублёў, за 64 ГБ - да 16 млн (каля 800 даляраў па бягучым курсе).

Да канца красавіка цэны традыцыйна ўпадуць — ужо ёсць аб'явы, якія прапануюць, напрыклад, замовіць 16 ГБ гаджэты па цане ад 10 мільёнаў рублёў.

Афіцыйна — даражэй

Apple і яе прадстаўнікі ў Беларусі не каментуюць звестак пра тое, калі iPhone SE афіцыйна з'явяцца ў Беларусі. Аднак па дадзеных прадстаўніка адной з рознічных сетак, знаёмага з сітуацыяй, гэтыя гаджэты могуць з'явіцца ў продажы ўжо ў канцы красавіка.

Афіцыйная цана пры гэтым традыцыйна будзе немалой. Чакаецца, што iPhone SE ў 16 ГБ версіі абыйдзецца пакупнікам у 12,5 мільёнаў рублёў, смартфон з 64 ГБ памяці будзе каштаваць 16 млн рублёў.

Нагадаем, што «брат-блізнюк» iPhone SE — iPhone 5s цяпер прадаецца ў Беларусі па цане ад 7 млн рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?