Авіякампанія «Міжнародныя авіялініі Украіны» (МАУ) павялічвае з 25 мая колькасць палётаў у Мінск да трох штодзённых рэйсаў, паведамляе афіцыйны сайт авіяперавозчыка.

«У перыяд з 25 мая па 22 верасня 2016 года МАУ наросціць інтэнсіўнасць паветраных зносін на лініі Кіеў — Мінск да трох штодзённых рэйсаў. Цяпер рэйсы па маршруце Кіеў — Мінск — Кіеў выконваюцца на сучасных самалётах «Боінг-737» з двума класамі абслугоўвання — бізнэс і эканамічным», — гаворыцца ў паведамленні.

Кошт квітка эканамічнага класа ў абодва бакі з улікам усіх збораў і падаткаў складае: з Кіева ад 5130 грыўняў (кошт можа мяняцца ў залежнасці ад ваганняў курсу грыўны да даляра ЗША), з Мінска — ад $199,7.

«У цэлым 2016-ы праходзіць для МАУ пад знакам павелічэння частотнасці на многіх напрамках. Мы не маглі не ўключыць у гэты спіс Мінск, які на дадзены момант выконвае ролю асноўнага транзітнага пункта для тых, хто вандруюе паміж Украінай і Расіяй, — адзначыла карпаратыўны прэс-сакратар МАУ Яўгенія Сацкая. — Расклад палётаў складзены такім чынам, каб максімальна пакрываць усе запатрабаванні пасажыраў. Так, дабрацца да беларускай сталіцы і далей можна ў любы зручны час — раніцай, днём ці ўвечары. Разам з тым, нашы кліенты з Беларусі і Расіі могуць праз Мінск дабрацца ў Кіеў, а потым скарыстацца ўсімі перавагамі разгалінаванай сеткі МАУ на Захадзе і Усходзе».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?