Расея абавязкова павінна ўдзельнічаць у конкурсе «Еўрабачанне», які пройдзе ў 2017 годзе ва Украіне.
vkrizis.ru
Пра гэта заявіла спікер Савета Федэрацыі РФ Валянціна Мацвіенка, паведамляе ТАСС.
«Мы не павінны станавіцца ні ў якую позу, абмяркоўваць, ехаць ці не ехаць, гэта і ёсць палітыканства», — лічыць кіраўнік верхняй палаты.
«Мы абавязкова павінны ўдзельнічаць, бо інакш мы падманем чаканні тых людзей, якія нам аддалі галасы», — заявіла яна. «Мы павінны паважаць стаўленне людзей Еўропы да расійскіх выканаўцаў», — дадала Мацвіенка.
0
0
0
0
0
0