Камуністычная партыя Беларусі плануе вылучыць па кандыдату ў дэпутаты ў кожнай са 110 акругаў, заявіў сакратар ЦК КПБ Георгій Атаманаў.
Атаманаў адзначыў, што імёны прэтэндэнтаў у дэпутаты будуць агучаны пасля з'езду партыі ў сярэдзіне ліпеня, аднак большасць з іх ужо вызначаны. Плануюць камуністы трапіць і ў савет рэспублікі.
«Але мы, у адрозненне ад іншых палітыкаў, кукарэкаць не будзем. Як паслухаеш — дык яны і ва ўсе акругі ідуць, і ў савет рэспублікі. А як разбярэшся — усяго некалькі акругаў. Бо трэба разумець, што яшчэ не факт, што зарэгіструюць усіх нашых кандыдатаў і іншае», — дадаў Атаманаў.
0
0
0
0
0
0