Цікавая летняя прапанова для беларускіх мастакоў: ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» абвяшчае тэндар на ілюстраванне кнігі вядомай шведскай пісьменніцы Эвы Суса «Снежны чалавек у Мінску»!

Эва Суса. Фота: biblioteket.stockholm.se 

Эва Суса. Фота: biblioteket.stockholm.se 

У 2013 годзе ў серыі «Каляровы ровар» Саюза беларускіх пісьменнікаў выйшла кніга шведскай дзіцячай пісьменніцы Эвы Суса «Снежны чалавек» (пераклад Алесі Башарымавай).

Пад уражаннем ад паездкі ў Беларусь на прэзентацыі «Снежнага чалавека» Эва Суса напісала працяг сваёй кнігі і прапануе аформіць «Снежнага чалавека ў Мінску» беларускім мастакам, мастачкам, іх дзеткам і ўсім, каму спадабаўся добры Снежны чалавек.

Прыгоды Снежнага чалавека ў Мінску найперш пабачаць свет менавіта ў беларускім перакладзе Дзмітрыя Плакса – выданне кнігі і прэзентацыі з удзелам аўтаркі плануюцца на канец лістапада 2016 года. Потым кніга найпапулярнейшай шведскай аўтаркі будзе рыхтавацца да выдання ў Швецыі, а таксама, магчыма ў перакладзе на іншыя еўрапейскія мовы. Ва ўсіх гэтых выпадках будуць заключацца персанальныя дамовы з аўтарам беларускіх ілюстрацый.

Для таго каб узяць удзел у конкурсе, праілюструйце адзін з разваротаў кнігі і дашліце выяву да 1 верасня 2016 года на адрас [email protected] (пранумараваныя тэксты першых шасці разваротаў кнігі можна знайсці па спасылцы). Пераможца атрымае выгадную замову на ілюстрацыі да ўсёй кнігі!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочешь поделиться важной информацией анонимно и конфиденциально?