Эканоміка99

Топ-чыноўнікі наведалі Кастрычніцкі эканамічны форум ФОТЫ

У Мінску пачаў работу Кастрычніцкі эканамічны форум, галоўная тэма якога — эканамічныя рэформы. Форум праходзіць у будынку Dipservice Hall.

Адкрываў форум намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Мікалай Снапкоў.

Ён выказаў надзею, што форум дазволіць сабраць ураджай ідэй для Беларусі, але ў сваёй прамове выказаў даволі банальныя і дзяжурныя рэчы.

Снапкоў зазначыў, што аснова любой мадэлі развіцця — чалавек. Для развіцця краіны патрэбныя развіццё ведаў і тэхналогій.

«Гэта вынік і патрэба эканамічнага росту», — сказаў Снапкоў і назваў тры чыннікі для паспяховай эканомікі: забеспячэнне годнай навукі і адукацыі, даступнасць інвестыцый і фінансавання і зручны і камфортны асяродак для бізнэсу.

Злева направа: Кірыл Руды, Мікалай Снапкоў і Павел Данэйка.
Мікалай Снапкоў.

Кажучы пра механізм прыняцця эканамічных рашэнняў у дзяржаве, Снапкоў адзначыў, што іх эфектыўнасць абумоўліваецца выбарам — абраць варыянт з найменш негатыўным эфектам, альбо балючы, але з перспектывай росту.

Над гэтым пытаннем Снапкоў прапанаваў падумаць усім прысутным.

За ім слова ўзяла кіраўніца прадстаўніцтва Еўракамісіі Андрэа Віктарын.

Андрэа Віктарын.

«Мы бачым праблемы — рэцэсію, неэфектыўную працу дзяржаўных прадпрыемстваў. У Беларусі мусяць быць створаныя ясныя ўмовы для нашых інвестараў. Таксама адзначу, што развіццё малых і сярэдніх прадпрыемстваў будзе спрыяць агульнаму развіццю — гэта хрыбет эканомікі. Прыватныя кампаніі больш эфектыўныя. І цяпер мы распрацоўваем сістэму падтрымкі такіх прадпрыемстваў. Таксама, што мяне вельмі цікавіць, — паляпшэнне ўзроўню адукацыі, разуменне патрэб рынку», — сказала Віктарын.

Прадстаўнік МВФ Бас Бакер таксама засяродзіў увагу на праблемах беларускай эканомікі. Паводле яго слоў, адмова ад рэформаў — шлях у нікуды, бо іх усё адно трэба будзе рабіць, але выдаткі ад прастою ўвесь гэты час растуць і будуць расці.

Бас Бакер.

Як узор ён прывёў досвед Польшчы і Украіны — у 1991 годзе, паводле яго, заробкі былі на адным узроўні, а сёння палякі абганяюць украінцаў у тры разы.

«А са спадарожнікаў Польшча — як калядная ялінка, а Украіна — як быццам бы там выключылі асвятленне», — рэзюмаваў Бакер і дадаў, што ў наступным годзе, па прагнозе, Беларусь яшчэ не выйдзе з рэцэсіі.

Таксама еўрапейскія эксперты зазначаюць, што для таго, каб дагнаць Еўропу, Беларусі трэба павысіць прадуктыўнасць працы. Бо неўзабаве перад нашай эканомікай паўстане яшчэ адна праблема — старэнне насельніцтва.

Маскоўскі эканаміст Андрэй Моўчан сказаў, што Беларусі трэба раўняцца і пашыраць гандлёвае супрацоўніцтва з Захадам, дзе рынак вялікі і шмат насельніцтва.

«Я не супраць таго, каб лічбы гандлю з Расіяй сталі большымі, чым цяпер, але доля — доля мусіць быць скарочаная. Такая доля гандлю з Расіяй шкодная для вашай эканомікі, — сказаў ён. —Дыверсіфікацыя гандлю вельмі важная. Вы бачыце, што адбываецца, калі аднаму суседу кепска». 

«Расія сёння губляе па 50 тысяч спецыялістаў штогод, чаму Беларусь іх не падбірае?» — задаўся пытаннем Моўчан

У плане публічнага рынку ён заклікаў раўняццца на Ізраіль, параўнальны з Беларуссю па многіх параметрах.

У публічным рынку нічога кепскага няма, але і яго ў Беларусі няма, падсумаваў Моўчан.

***

У кулуарнай размове высокі прадстаўнік аднаго з беларускіх банкаў сказаў «Нашай Ніве», што не бачыць сэнсу ў нарошчванні прамысловых магутнасцяў у Беларусі.

«Мы ўпусцілі шанец убудавацца ў сённяшнюю індустрыяльную эканоміку — свет і так робіць на 20% больш, чым здольны спажываць. Паглядзім на Германію — яны перайшлі ад класічнага разумення індустрыяльнай эканомікі, стаўшы цэнтрам генерацыі тэхналогій і ідэй, перайшоўшы да пост-індустрыяльнай. Фактычна, таму яны і адмаўляюцца ад той жа атамнай энэргетыкі — яны ж пераносяць свае зборачныя і вытворчыя магутнасці ў іншыя краіны, робяць стаўку на розум. Гэтак мусім рабіць і мы. Але тут перадусім - узровень адукацыі, усё вынікае адсюль. Таксама можна параўнаць наш сённяшні стан з аўтамабільным заторам —хтосьці наперадзе і едзе, хтосьці ў сярэдзіне і стаіць, і хтосьці ў канцы. Дык мы —у канцы, і ў гэтым перавага - мы бачым, што ў сярэдзіне, і можам аб’ехаць затор, мінаваўшы тыя праблемы, з якімі сутыкнуліся іншыя краіны. Украіна, напрыклад».

Кірыл Руды сказаў «НН», што ягонае прызначэнне ў Кітай — гэта гонар і адказнасць. «Тыя, хто кажуць, што мяне саслалі ў Кітай — не маюць рацыі. А ў Беларусь я канечне вярнуся, праз 3-4 гады, як скончыцца камандзіроўка».

Намеснік міністра эканомікі аптымістычна глядзіць на перспектывы беларускай эканомікі

Першы намеснік міністра эканомікі Аляксандр Забароўскі ў сваёй прамове на Кастрычніцкім эканамічным форуме падкрэсліў, што ён хіба не адзіны з прысутных, хто мае аптымістычны погляд на перспектывы беларускай эканомікі.

«Экспертам прасцей даваць негатыўныя прагнозы, а пасля іх паляпшаць, чым даць крэдыт даверу ўрада», — сказаў ён і перайшоў да прагнозаў наконт аднаўлення эканомікі.

«Калі фінансавая палітыка не мяняецца, то мы атрымліваем інерцыйны прагноз. Сёння трэба прымаць меры, хаця ёсць шэраг фактараў, які не спрыяюць эканамічнаму развіццю. Рэйтынгавыя агентцвы прагназуюць доўгі перыяд стагнуючага росту для Беларусі. Мне прэс-служба напісала: «Урад знаходзіцца ў ступары і не гатова прапанаваць нічога, што зрабіць з пагрозамі, з якімі сутыкаецца беларуская эканоміка».

Але без эканамічнага росту не дабіцца росту вытворчасці працы, сацыяльнага росту.

Нізкія тэмпы росту патрабуюць мер ад урада і банка, якія забяспечаць хуткі вынік і ўстойлівы вынік. Таму прамая супрацьлегласць гэтаму V —вобразны прагноз — хуткае аднаўленне эканомікі. У нас ёсць наяўнасць рэзерваў для нарошчванні росту: зніжэння працэнтных ставак, ільготнага крэдытавання і г.д. Гэта не штосьці незвычайнае, але мае сваю цану — праводзіць такую палітыку раптоўна рызыкоўна. У 2010-2011 годзе гэта пацягнула падзенне ЗВР, пашырэнне дэфіцыту бягучага попыту, нарастанне дысбалансаў. Таму, паступовае аднаўленне эканамічнага росту — гэта аптымальная макраэканамічная палітыка», — сказаў ён.

Забароўскі таксама назваў шэраг абавязковых умоваў, якія гарантуюць Беларусі эканамічны рост і выхад са стану стагнацыі.

Тут і падзяленне функцый дзяржавы як рэгулятара і ўласніка, зніжэнне інфляцыі (па яго словах, яна самая нізкая за апошнія 5 гадоў), адмова ад ільготнага крэдытавання.

«Бліжэйшымі месяцамі будзе выпрацавана стратэгія працы з дзяржсектарам. Гэта толькі элементы вялікай праграмы захадаў», — сказаў Забароўскі.

Таксама, сярод галоўных умоваў для рэфармавання эканомікі, ён назваў стварэнне паўнавартаснага фінансавага рынку, паніжэнне працэнтных ставак, зняццё абмежаванняў на адкрыццё валютных рахункаў, фінансавае аздараўленне рэальнага сектара і абнаўленне сістэмы кіравання эканомікай.

Першым сігналам для росту эканомікі Забароўскі назваў аднаўленне замежных інвестыцый.

***

Памочнік гандлёвага прадстаўніка ЗША ў Еўразіі звярнула ўвагу на непаразуменні ва ўнутраных адносінах краін — сяброў ЕАЭС

«У Казахстана пытанні да кыргызскай бульбы, у Расіі - да беларускага малака. Расія забараняе некаторыя прадукты з ЕС, іншыя краіны — не. У ЕАЭС трэба бы разабрацца паміж сабой», — сказала яны і дадала, што Беларусі варта як мага хутчэй уступаць у СГА.

Каментары9

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»2

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»

Усе навіны →
Усе навіны

Эдуарда Малафеева не запрасілі на адкрыццё Нацыянальнага стадыёна6

Трамп: Украіна сама справакавала расійскія ўдары40

Харкаў трапіў пад масіраваную атаку: 40 выбухаў, пажары, ёсць загінулыя і параненыя

У Жыткавіцкім раёне жанчына заразіла ВІЧ 83-гадовага старога7

Пазняк: І рэжым Лукашэнкі, і псеўдаапазіцыя — гэта адно і тое ж143

Ярмошына: Я не пайду ў грамадскую лазню, проста таму што баюся26

Расія не зможа аднавіць страты дальняй авіяцыі пасля ўкраінскай аперацыі «Павуцінне»2

Стартап рабіў выгляд, што ён распрацаваў штучны інтэлект. Насамрэч, ён наняў 700 праграмістаў і яны стваралі прадукты ўручную3

Жыхара Клецка асудзілі за выкраданне мігрантаў і вымаганне з іх грошай

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»2

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць