Кампанія Apple адчыталася аб рэкорднай за ўсю сваю гісторыю квартальнай выручцы. Паступленні ад продажаў за апошнія тры месяцы мінулага года склалі 78,4 млрд даляраў, піша Бі-бі-сі.

Па словах генеральнага дырэктара Apple Ціма Кука, за чацвёрты квартал мінулага года Apple прадала больш смартфонаў iPhone, чым калі-небудзь раней.

Усяго з кастрычніка па канец снежня 2016 года кампанія прадала 78,29 млн смартфонаў iPhone. У 2015 годзе за аналагічны перыяд было прададзена 74,78 млн смартфонаў Apple.

Па дадзеных кампаніі, рэкорднай была і выручка ад продажаў камп'ютараў Mac і «разумных гадзіннікаў» Apple Watch, а таксама ад продажу шэрагу сэрвісаў Apple.

За некалькі гадзін пасля агучвання справаздачнасці за апошні квартал 2016 года акцыі Apple выраслі ў цане на 3%.

На iPhone прыходзіцца традыцыйна прыкладна дзве траціны ўсіх даходаў Apple. У пачатку верасня 2016 года кампанія прадставіла новыя версіі свайго смартфона - iPhone 7 і iPhone 7 Plus.

На працягу трох папярэдніх кварталаў выручка Apple падала - у асноўным з-за росту канкурэнцыі з боку кітайскіх вытворцаў і падзення попыту на прадукцыю кампаніі ў Кітаі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0