Група астраномаў з Швецыі, Германіі, Італіі і Вялікабрытаніі выявіла прыкметы атмасферы, падобнай да зямной, на адной з экзопланет, перадаюць інфармагенцтвы.

Асабліва добра ўдалося вывучыць сумесь з вады і метану. Нагадаем, на сённяшні дзень выяўлена больш за 3 тыс. экзапланет, але ўсе яны памерам больш падобныя да Юпітэра, чым да Зямлі. І вось нарэшце навукоўцам удалося выявіць планету зямнога тыпу, якая да таго ж размешчаная параўнальна недалёка ад Зямлі - усяго за 39 светлавых гадоў ад нас.

Зрэшты, радавацца яшчэ рана. Тэмпература на паверхні планеты перавышае 300 градусаў па Цэльсію. Яе адкрылі два гады таму. Яна круціцца вакол зоркі, што прератварылася ўжо ў чырвонага карліка. Перыяд звароту вакол свяціла складае 1,6 зямнога дня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0