Саўладальнік холдынгу Fenox Global Group Віталь Арбузаў аказаўся ў поле зроку беларускіх праваахоўных органаў па падазрэнні ў нявыплаце падаткаў. Гэтую інфармацыю TUT.BY пацвердзілі тры не звязаныя адна з адной крыніцы.

zautra.by

zautra.by

«Арбузава затрымалі ў сераду. Пра тое, што да яго былі пытанні ў праваахоўных органаў, было вядома яшчэ ў мінулым годзе, ён нейкі час не з'яўляўся ў краіне, але потым, здаецца, усё вырашылася. Аказалася, не ўсё», — распавёў адзін суразмоўца.

«Справу ў дачыненні да Арбузава вядзе Дэпартамент фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю. Артыкул 243 — «Ухіленне ад выплаты сум падаткаў», — паведаміла іншая крыніца.

Датэлефанавацца да Віталя Арбузава ўвечары ў сераду не ўдалося. У прэс-службе Камітэта дзяржкантролю не пацвердзілі, але і не абверглі затрыманне Арбузава.

Арбузаў, № 11 у топ-200 самых уплывовых беларускіх бізнэсменаў па версіі «Ежедневніка», з'яўляецца старшынёй рады дырэктараў Fenox Global Group, старшынёй рады дырэктараў Fenox Venture Capital. У холдынг Fenox уваходзяць, у прыватнасці, Fenox Automative Сomponents (вытворчасць і распаўсюджванне аўтакампанентаў), Fenox Retail (сетка харчовых магазінаў Preston), Fenox Construction (інвестыцыі ў нерухомасць).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0