Еўрапарламент настойвае на фармальным прыпыненні перамоў аб уступленні Турцыі ў ЕС. Дэпутаты ўсіх фракцый прагаласавалі ў чацвер за прыняцце адпаведнага звароту да Еўракамісіі, паведамляе DW.

Прыпыненне перамоў прадугледжвае, што Анкара больш не будзе атрымліваць з Бруселя грошы, неабходныя для правядзення рэформаў. Зрэшты, прыняты Еўрапарламентам дакумент не абавязковы юрыдычна.

Між тым аб поўным спыненні перамоў, на думку парламентарыяў, гаворка можа ісці толькі ў тым выпадку, калі рэзка крытыкаваная канстытуцыйная рэформа ў Турцыі будзе ажыццёўленая без зменаў. На думку назіральнікаў, гэта пашкодзіць прынцыпу падзелу ўладаў і незалежнасці органаў юстыцыі ў краіне.

Незадоўга да галасавання ў Страсбургу турэцкі міністр па справах ЕС Амер Чэлік заявіў, што Турцыя па-ранейшаму дамагаецца поўнага сяброўства ў Еўрасаюзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?