Праўленьне Сусьветнай газэтнай асацыяцыі заклікала ўрад Беларусі пакласьці канец перасьледу журналістаў і рэпрэсіям свабоданай прэсы, што практыкуюцца ў краіне.

«Мінулы год адзначыўся жорсткімі рэпрэсіямі свадобнай прэсы ў Беларусі, кульмінацыя якіх прыйшлася на пэрыяд прэзыдэнцкіх выбараў у сакавіку 2006 году, калі былі арыштаваныя больш за 30 журналістаў. І хаця ўсе яны былі вызваленыя, наступствы атакі на прэсу дагэтуль працягваюць адбівацца на стане беларускіх мэдыяў», – гаворыцца ў рэзалюцыі Праўленьня СГА, прынятай падчас Сусьветнага газэтнага кангрэсу і сусьветнага форуму рэдактараў у Маскве.

У рэзалюцыі гаворыцца:

«Праўленьне Сусьветнай газэтнай асацыяцыі, паседжаньне якога аюбылося ў рамках 59-га Сусьветнага газэтнага кангрэсу, які праходзіць у Маскве з 4 да 7 чэрвеня 2006 году, асуджае перасьлед прэсы ў Беларусі, які працягваецца.

Мінулы год адзначыўся жорсткімі рэпрэсіямі супраць свабоды прэсы ў Беларусі, кульмінацыя якіх прыйшлася на пэрыяд прэзыдэнцкіх выбараў у сакавіку 2006 году. калі былі арыштаваныя больш за 30 журналістаў. І хаця ўсе яны былі вызваленыя, наступствы атакі на прэсу да гэтага часу працягвюць адбівацца на стане беларускіх мэдыяў».

10 красавіка ідэалягічны аддзел Гарвыканкаму Менску спавясьціў штодзённую (так у тэксьце – вэб-рэдактар) газэту «Наша Ніва» пра тое, што яна больш ня можа быць зарэгістраваная ў сталіцы. Ідэалягічны аддзел, які не зьяўляецца юрыдычнай інстанцыяй, патлумачыў сваё рашэньне арыштам галоўнага рэдактара «Нашай Нівы» Андрэя Дынько. Незалежная газэта ўжо некалькі месяцаў падвяргаецца перасьледу, і ёсьць падставы меркаваць, што ўлады маюць намер закрыць выданьне, якое зьяўляецца найстарэйшай газэтай Беларусі.

10 траўня некалькі журналістаў не былі дапушчаныя на працэс над моладзёвым лідарам Артурам Фінкевічам, адным з арганізатаў сакавіцкіх масавых пратэстаў.

У красавіку і траўні беларускіх журналістаў арыштоўвалі і выклікалі ў органы ўлады па самых розных прычынах.

Таксама ў красавіку ў краіну не былі дапушчаныя тры польскія журналісты, якія зьбіраліся асьвятляць мерапрыемствы, прымеркаваныя да 20-й гадавіны чарнобыльскай аварыі. Як мінімум у дваіх зь іх былі сапраўдныя візы, аднак, нягледзячы на гэта, церазь мяжу іх не прапусьцілі.

Перад прэзыдэнцкімі выбарамі з краіны былі высланыя замежныя журналісты, мясцовыя журналісты зьбіваліся паліцыяй, а выпуск шэрагу газэтаў быў прыпынены.

Праўленьне СГА заклікае ўрад Беларусі спыніць перасьлед незалежных мэдыяў, поўнасьцю аднавіць свабоду прэсы і свабоду слова ў краіне».

Масква, 6 чэрвеня 2006 году

moscow2006.com

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0