Амерыканскі татуля з гораду Грынфілд (штат Каліфорнія) падазраецца ў тым, што аддаў у якасці нявесты сваю 14-гадовую дачку 18-гадоваму хлопцу і нават меўся атрымаць за гэта грошы, піва і мяса. Дэталі «шлюбнае здзелкі» ўсплылі тады, калі сам будучы цесць патэлефанаваў у паліцыю, каб паскардзіцца, што будучы жаніх, які павінны быў забяспечыць шчаслівага бацьку ўсімі тымі вышэй прыгаданымі дабротамі, адмовіўся выконваць сваю частку ўгоды.

Каліфарнійская паліцыя паведамляе, што 36-гадовы Марсаліна Мартынэз быў арыштаваны, за тое, што абяцаў прымусіць жыць сваю дачку разам з іншым мужчынам. Тэлеканал CNN паведамляе, што за зводніцтва Мартынэз меўся атрымаць 16 тысяч долараў гатоўкай, якія мусілі быць перададзеныя яму разам з 160 скрынямі піва, 100 скрынямі мінералкі, 50 скрынямі энергетычных напояў, 2 скрынямі віна і шасцю — мяса. Начальнік паліцыі горада Грынфілд паведамляе, што ўсе ўдзельнікі крымінальнай справы — вышлыя з заходняй Мексікі, дзе падобныя здзелкі — «звычайныя і агульнапрынятыя». Але ў амерыканскай Каліфорніі такія калымныя гешэфты — злачынства. У дадатак, дарма што паводле сведчанняў суседзяў дачка пераехала да хлопца з уласнае згоды, але яна пакуль што не сягнула паўналецця, 16-гадовага веку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?