На 22-м месцы з 24-х скончылі рэгулярны чэмпіянат Кантынентальнай хакейнай лігі мінскія «дынамаўцы».

У апошнім матчы ў КХЛ яны прайгралі навакузнецкаму «Металургу» з лікам 2:4.

Таксама мінчукі фінішавалі на апошнім 6-м месцы ў сваім дывізіёне.

Горай за нас выступілі толькі «Хімік» і «Віцязь». Яшчэ недзе ў снежні дынамаўцы пазбавіліся шанцаў трапіць у плей-оф (шаснаццаць наймацнейшых).

Цяпер увага беларускіх аматараў хакею пераключыцца на ўласны чэмпіянат, які таксама завяршаецца на гэтым тыдні.

Ужо вызначыліся ўсе восем камандаў, што будуць гуляць у айчынным плей-оф: «Юнацтва», «Гомель», «Металург», «Керамін», «Віцебск», «Хімвалакно», «Нёман», «Хімік-СКА».

Але канчаткова пары шчэ не сфармаваныя. Вядома толькі, што лідэр рэгуляркі Юнацтва будзе гуляць у 1/4 фіналу з "Хімікам-СКА". А так камандам дагуляць па матчы-два, 27 лютага і 1 сакавіка.

Чвэрцьфіналы пачынаюцца ўжо на наступным тыдні.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0