Шаноўнае спадарства! 17 сакавіка (аўторак) у музеі Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а) адбудзецца унікальная творчая сустрэча-дыскусія з вядомым беларускім пісьменнікам Альгердам БАХАРЭВІЧАМ.

Вядучыя вечарыны — маладыя крытыкі Маргарыта АЛЯШКЕВІЧ і Віка ТРЭНАС – паспрабуюць найбольш поўна прадставіць беларускаму чытачу творчасць маладога празаіка, які цяпер жыве і працуе ў Гамбургу.

У межах мерапрыемства адбудзецца прэзентацыя новай кнігі Альгерда Бахарэвіча “Сарока на шыбеніцы”, а таксама дыскусія пра перспектывы развіцця найноўшай беларускай літаратуры.

Пачатак у 18.00.

Квіткі 2600 бел. руб.

Альгерд Бахарэвіч – пісьменнік, нарадзіўся ў 1975 годзе ў Мінску. Аўтар кніг “Практычны дапаможнік па руйнаваньні гарадоў” (2002, прэмія “Гліняны Вялес”), “Натуральная афарбоўка” (2003), “Ніякай літасьці Валянціне Г.” (2006), “Праклятыя госьці сталіцы” (2008), “Сарока на шыбеніцы” (2009). Удзельнік Берлінскага літаратурнага калёквіума, тэатральнага фестывалю ў Любліне (Польшча), літаратурнага фестывалю “Vilenica-2006” у Славеніі, Lesefest Osteuropa (Лейпцыг, Нямеччына), “Месяца аўтарскага чытання” у Брне (Чэхія), стыпендыят IHAG (Грац, Аўстрыя), нямецкага ПЭН-цэнтра. Паводле апытання, праведзенага інтэрнет-сайтам “Новая Эўропа” www.n-europe.eu/, названы лепшым беларускім пісьменнікам 2006 года. Паасобныя творы Альгерда Бахарэвіча перакладаліся на нямецкую, чэшскую, украінскую, балгарскую, славенскую і іншыя мовы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?