Лідэр руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч назваў гістарычным дзень, калі Беларусь увайшла ў новую палітыку Еўрасаюза «Усходняе партнёрства». Пра гэта ён заявіў 7 мая ў Празе на прэс‑канферэнцыі лідэраў беларускай апазіцыі.

«Пасля доўгіх гадоў Беларусь робіць першы крок у кірунку еўраінтэграцыі і вяртанні ў сям’ю еўрапейскіх краін», — лічыць палітык.
Пры гэтым ён заклікаў не перабольшваць значэнне ініцыятывы, назваўшы яе «кірункам» для развіцця адносінаў з ЕС.

У сваю чаргу, Аляксандр Казулін на прэс‑канферэнцыі зазначыў, што глядзіць на будучыню адносінаў Беларусі з ЕС «з аптымізмам». Паводле яго слоў, падчас трохдзённых перамоў у Празе, якія папярэднічалі саміту, ён сустрэў разуменне суразмоўцаў.

«Маральнай перамогай» грамадзянскай супольнасці Казулін назваў адсутнасць на саміце беларускага прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі.

Як падкрэсліў Казулін, важна, што Еўропа зразумела беларускую апазіцыю. «Прэм’ер‑міністр Чэхіі Тапаланек адзначыў важнасць удзелу грамадзянскай супольнасці ў дыялогу Беларусі з Еўрасаюзам. Мяне вельмі радуе гэтае разуменне», — заявіў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?