Кіраўніцтва Сахалінскай чыгункі (Расія) 29 ліпеня 2009 г. перадала Паўднёва‑Сахалінскай і Курыльскай епархіі сімвалічны ключ ад вагона‑храма, які будзе курсіраваць па востраве ў складзе цягнікоў.

Перад тым як цягнік адправіцца ў шлях, яго асвеціць епіскап Паўднёва‑Сахалінскі і Курыльскі Данііл.

«Сахалінская чыгунка адрэмантавала адзін з пасажырскіх вагонаў па асаблівым праекце. Частка вагона займае кухня, два купэ на восем месцаў для адпачынку свяшчэннаслужыцеляў, астатняя частка — алтар і памяшканне для правядзення службаў, хросту і ўдзялення сужэнства», — адзначыў прэс‑сакратар Сахалінскай чыгункі Сяргей Дашчынскі.

Па яго словах, вагон‑храм будзе працаваць па два‑тры дні на станцыях, дзе няма праваслаўных прыходаў.

Сяргей Дашчынскі адзначыў, што амаль ва ўсіх філіялах «Расійскай чыгункі» сёння існуюць такія вагоны‑храмы ў складзе грузавых цягнікоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?