Ахмад Вахідзі знаходзіцца ў спісе Інтэрполу сярод самых шуканых злачынцаў.

Кандыдат у міністры абороны Ірану Ахмад Вахідзі — у спісе самых шуканых злачынцаў Інтэрполу. У суботу міжнародная паліцэйская арганізацыя пацвердзіла, што на Вахідзі з 2007 году выдадзены так званы «чырвоны цыркуляр» — сігнал да вышуку, арышту і экстрадыцыі. Кіраўніцтва Інтэрполу праінфармавала аб гэтым усе 187 краін-членаў.

Ахмад Вахідзі займае пост міністра абароны ў спісе ўраду, які пераабраны прэзідэнт Ірану Махмуд Ахмадзінежад прадставіў на разгляд парламенту яшчэ ў сераду. Пакуль гэты спіс афіцыйна не зацверджаны.

Даведаўшыся пра тое, што сярод міністраў ёсць прозвішча Вахідзі, сваю занепакоенасць выказалі Аргентына і Ізраіль: Інтэрпол вышуквае яго па падазрэнні ў арганізацыі нападу на габрэйскі культурны цэнтр у Буэнас-Айрэсе ў 1994 годзе. Тады загінулі 85 чалавек.

У Іране гэтыя абвінавачанні называюць «сіянісцкай змовай» і нагадваюць, што Вахідзі быў намеснікам міністра абароны апошнія чатыры гады, але «чырвоны цыркуляр» быў выдадзены толькі два гады таму.

Euronews

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0