Сёньня на гарадзкім рынку «Юбілейны» ў Берасьці спынілі працу больш як 200 прыватных гандляроў. Пра гэта «Свабодзе» паведаміў намесьнік старшыні прадпрымальніцкага аб’яднаньня «Пэрспэктыва» Віктар Чайкоўскі.

«Прадпрымальнікі пратэстуюць супраць праверак чыноўнікамі. Кантралёры сёньня давялі да страты прытомнасьці прадаўца абутку, іншых — да скандалу. Гандляры лічаць, што масавыя праверкі падпарадкаваныя задачы выцягваньня сродкаў у зьбяднелы дзяржбюджэт. Існуючай уладзе мала, што плата за арэнду і падаткі з кожнага прадпрымальніка ўжо наблізіліся да сумы ў адзін мільён рублёў, выцягваюць больш», — заявіў Віктар Чайкоўскі.

Суразмоўца кажа, што калі праверка ня спыніцца, то, магчыма, заўтра прадпрымальнікі зь берасьцейскага рынку «Юбілейны» абвесьцяць аднадзённы папераджальны страйк.

Радыё «Свабода»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0