Брэсцкую міліцыю узначаліў гарадзенец, а Гомельскую — магілёвец.

Аляксандр Лукашэнка 13 кастрычніка даў згоду на прызначэнне Валерыя Кірыенкі генеральным дырэктарам рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Вытворчае аб’яднанне «Беларуськалій». Раней ён працаваў галоўным інжынерам гэтага прадпрыемства. Папярэдні гендырэктар Андрэй Башура выйшаў на пенсію.

Таксама, як паведамляе БЕЛТА, змяніўся генеральны дырэктар Беларускага металургічнага завода — гэтую пасаду атрымаў Анатоль Савянок. Раней ён займаў пасаду намесніка гендырэктара гэтага прадпрыемства па вытворчасці металічных вырабаў. Лёс папярэдняга дырэктара Мікалая Андрыянава невядомы. Паводле некаторых звестак, ён пераехаў у Расію.

Старшынёй Гомельскага гарвыканкама стаў Віктар Піліпец, Уладзімір Дворнік — старшынём Мазырскага райвыканкама, Ян Пальчыс — старшынём Зэльвенскага райвыканкама, Ігар Стома — кіраўніком адміністрацыі Савецкага раёна горада Мінска.

Змяніліся і кіраўнікі абласной міліцыі на Брэстчыне і Гомельшчыне.

Уладзімір Сычэўскі прызначаны начальнікам упраўлення ўнутраных справаў Брэсцкага аблвыканкама. Да гэтага ён працаваў намеснікам начальніка УУС Гродзенскага аблвыканкама — начальнікам міліцыі грамадскай бяспекі.

Начальнікам упраўлення ўнутраных справаў Гомельскага аблвыканкама стаў Валерый Палішчук. Да гэтага ён працаваў першым намеснікам начальніка УУС Магілёўскага аблвыканкама — начальнікам крымінальнай міліцыі.

Уладзімір Калтовіч стаў першым намеснікам міністра гандлю, Леанід Марыніч — намеснікам міністра сельскай гаспадаркі і харчы, Уладзімір Дзервянкоў — намеснікам міністра транспарту і камунікацый, Уладзіслаў Татарыновіч — намеснікам міністра фінансаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?