Прэзідэнт Украіны Віктар Юшчанка сваім указам прыпыніў разгортванне сетак 3G ва Украіне. У лістападзе мусіў адбыцца тэндэр, на якім украінскія аператары маглі б атрымаць першую ліцэнзію на выкарыстанне частот 3G. Мінімальны кошт ліцэнзіі складаў $50 мільёнаў.
Юшчанка растлумачыў сваё рашэнне «нежаданнем зніжаць узровень абароннага патэнцыяла краіны».Канверсія радыёчастотнага дыяпазона павінна была адбывацца менавіта за сродкі міністэрства абароны Украіны.
3G — тэхналогія мабільнай сувязі трэцяга пакалення, якая ўключае ў сябе хуткасны доступ у інтэрнэт і радыёсувязь праз выдзелены канал перадачы дадзеных.
0
0
0
0
0
0