Беларускі габрэй Юры Форман заваяваў тытул чэмпіёна свету па боксе паводле версіі WBA.

 фота boxnews.com.ua

фота boxnews.com.ua

Беларус Юры Форман, што не мае пакуль аніводнай паразы, у суботу ў Лас-Вегасе (ЗША) заваяваў тытул чэмпіёна свету па версіі WBA у першай сярэдняй вазе. Юры перамог уладальніка тытулу, пуэртарыканца Даніэля Сантаса, адзінагалосным рашэннем суддзяў.

34-гадовы Сантас набраў за суткі пасля ўзважвання 19 фунтаў (8,5 кг), і гэта моцна адбілася на яго хуткасці. Форман некалькі разоў наносіў чэмпіёну магутныя ўдары і двойчы адпраўляў яго ў накдаўн.

Па заканчэнні 12-га раўнду ўсе суддзі аддалі перамогу Юрыю Форману з вялікай перавагай - 117:109 (двойчы) і 116:110.

Юры Форман нарадзіўся 5 жніўня 1980 г. у Гомелі, жыве ў Брукліне (Нью-Ёрк, ЗША).

Габрэйская нью-ёркская дыяспара лічыць яго сваім, але нам таксама вельмі прыемна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0