Расейскія і амэрыканскія навукоўцы атрымалі новы – 118-ты – звышцяжкі элемэнт пэрыядычнай сыстэмы Мендзялеева. Дасьледчыкі сьцьвярджаюць, што ядро новага элемэнта ўтварылася ў выніку бамбаваньня мішэні з каліфорнію-249 атамамі кальцыю-48. Першыя сьведчаньні пасьпяховага сынтэзу былі атрыманыя яшчэ ў 2002 годзе, аднак тады зьвестак аказалася недастаткова для адназначнага пацьверджаньня посьпеху. Цяпер экспэрымэнт удалося паўтарыць і сабраць дадатковыя сьведчаньні таго, што элемэнт 118 насамрэч быў атрыманы.

Мяркуецца, што гэты элемэнт (часовая назва – «унунокцій» (Ununoctium) ці «эка-радон», ягонае ядро мае, адпаведна, 118 пратонаў) зойме месца ў самым канцы пэрыядычнай табліцы Мендзялеева. Расейскія навукоўцы яшчэ некалькі гадоў таму, калі пачалася падрыхтоўка да экспэрымэнтаў, прапанавалі назваць яго «масковій». Але канчатковае рашэньне мусіць прыняць Міжнародны саюз тэарэтычнай і прыкладной хіміі.

Фота WebElements

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?