Фота з сайта МНС Беларусі

Фота з сайта МНС Беларусі

Спіс пацярпелых.

Спіс пацярпелых.

Памёр трэці пацярпелы падчас выбуху ў Пінску — мужчына сярэдняга веку.

Аб гэтым паведамілі ў МНС Беларусі.

Тымчасам 12 чалавек, што пацярпелі падчас выбуху 25 кастрычніка, перавялі ў шпіталі Мінска і Брэста.

Пра гэта «НН» паведаміў намеснік галоўнага доктара Пінскай цэнтральнай бальніцы Андрэй Навумчык.

Вядома, што іх стан вельмі цяжкі.

У пінскім шпіталі засталося два чалавекі, што знаходзяцца ў больш лёгкім стане.

Пераведзеныя пацярпелыя знаходзяцца ў апёкавым цэнтры брэсцкага абласнога шпіталя і апёкавай рэанімацыі мінскага Гарадскога шпіталя хуткай медыцынскай дапамогі.

Тым часам пасля выбуху на фабрыцы «Пінскдрэў» па горадзе папаўзлі чуткі, што там магло загінуць ад 7 да 12 чалавек.

Як распавёў «НН» адзін з жыхароў прылеглых да фабрыкі дамоў, выбух быў вельмі моцным і прывёў да поўнага разбурэння цэху (фота №2). Пры гэтым шыбы ў будынках, што размяшчаліся непадалёк месца трагедыі, засталіся цэлымі.

Са слоў рабочых усёй фабрыкі і цэха, дзе адбылася трагедыя, яго памяшканне пастаянна было моцна запыленае. Працаваць там было вельмі цяжка. Рабочыя неаднаразова звярталі ўвагу кіраўніцтва фабрыкі на гэты факт, аднак ніякай рэакцыі не было.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?