Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 23 сакавіка ў Беларусі будзе воблачна з праясненнямі. Месцамі, пераважна па паўночна-ўсходняй палове, невялікія ападкі (дождж, мокры снег). Ноччу ў асобных раёнах слабы туман, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўночна-заходні 6–11 м/с, ноччу парывы да 14 м/с, днём на большай частцы тэрыторыі парывы да 15–20 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 1 — плюс 5°С, днём плюс 1–7°С, па паўднёвым захадзе да плюс 10°С.

У Мінску 23 сакавіка воблачна з праясненнямі. Ноччу невялікі дождж, днём без істотных ападкаў. Вецер паўночна-заходні 6–11 м/с, днём парывы да 15–20 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 1–3°С, днём плюс 4–6°С.

24 сакавіка ў Беларусі будзе воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі ападкі (мокры снег, дождж). Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер заходні, паўночна-заходні 7–12 м/с, на значнай частцы тэрыторыі парывы да 15–20 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 3 — плюс 4°С, днём 0 — плюс 6°С, па паўднёвым захадзе да плюс 10°С.

25 сакавіка ў Беларусі таксама воблачна з праясненнямі. Ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя ападкі, у асноўным снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер заходні, паўночна-заходні 5–10 м/с, месцамі парывы да 15–20 м/с.

Тэмпература паветра ноччу 0 — мінус 7°С, днём мінус 2 — плюс 5°С.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0