23 сакавіка Тацяне Севярынец, маці сустаршыні аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя» Паўла Севярынца, прыйшоў ліст, адрасаваны яе сыну і падпісаны былым прэзыдэнтам Чэхіі Вацлавам Гавэлам
і шасьцю сябрамі міжнароднага аб’яднаньня «Грамадзянская Беларусь», у тым ліку яго дырэктарам Янам Румлам. «Яны вельмі прыгожа падпісаліся, рознакаляровымі стрыжнямі, а Вацлаў Гавэл нават намаляваў сэрца пасьля свайго подпісу», — адзначыла Тацяна Севярынец.

«Шаноўны Павел Канстанцінавіч! Мы з надзеяй сачылі за Вашым грамадзянскім пратэстам супраць ходу і вынікаў прэзідэнцкіх выбараў і былі абуранымі сведкамі жорсткіх захадаў супраць Вас з боку міліцыі і КДБ», — гаворыцца ў лісьце.

Палітыкі таксама заяўляюць пра недапушчальнасьць перасьледу палітычных апанэнтаў і парушэньня асноўных дэмакратычных прынцыпаў, недапушчальныя паводзінаў беларускіх уладаў.

«Дазвольце разам з Вамі адзначыць 25 сакавіка важны дзень беларускай дзяржаўнасці і выказаць Вам, прынамсі завочна, сваю грамадзянскую падтрымку і салідарнасць. Мы верым, што Ваша пазіцыя будзе ўзнагароджана сапраўды годным жыццём у Вашай цудоўнай краіне», — падкрэсьлілі аўтары лісту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?