Так, Літва адзначае Дзень смутку і надзеі -- 70-ю гадавіну масавых высылак жыхароў краіны. Па ўсёй краіне праходзяць мерапрыемствы, прымеркаваныя да гэтай жалобнай даты. У чэрвені 1941 года з Літвы ў Сібір і на Далёкі Усход было дэпартавана каля 30 000 чалавек.

У Сейме адбудзецца ўрачыстае пасяджэнне і іншыя мерапрыемствы, прысвечанае памяці абароны свабоды і вялікіх страт.

На чыгуначных вакзалах ў Вільні, Анікшчаі, Кедайняй, Ракішках, Рудзішкесе і Шылуце ў аўторак будуць адкрытыя памятныя дошкі, ля мемарыяла ля чыгуначнай станцыі Новай Вільні адбудзецца памятнае мерапрыемства.

У памяць аб ахвярах ў Віленскім кафедральным саборы адбудзецца Св. Імша, а ў Літоўскім нацыянальным тэатры оперы і балета прагучыць Requiem Відмантаса Бартуліса — «За свабоду загінулых».

13–15 чэрвеня 1941 года больш за 30 000 чалавек былі прымусова высланы з Літвы, сярод іх — шмат жанчын, дзяцей і старых. Першая масавая дэпартацыя цывільнага насельніцтва Літвы пачалася 14 чэрвеня 1941 гады ў Сібір і на Далёкі Ўсход.

Аналагічныя мерапрыемствы праходзяць у Эстоніі і Латвіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?