Здарэнні33

Бабулю забілі за заўвагу

Аконны майстар у Мінску забіў пажылую жанчыну ў яе ўласнай кватэры

Пра здарэнне карэспандэнту БелТА паведаміў старшы памочнік пракурора Мінска па прававым забеспячэнні, інфармацыі і грамадскіх сувязях Сяргей Балашоў.

Труп жанчыны 1949 года нараджэння з нажавымі раненнямі ў ейнай уласнай кватэры па вуліцы Філатава знайшла 4 снежня сястра забітай. Паводле яе слоў, яна захвалявалася, калі не змагла датэлефанавацца да сваячкі і вырашыла яе адведаць.

Пракуратура сталіцы распачала крымінальную справу па ч.1 арт.139 КК Беларусі (Забойства).

Праваахоўнікам удалося высветліць, што 3 снежня ў кватэру прыходзіў мужчына, мінчанін 1981 года нараджэння. На допыце ён паказаў, што ў красавіку ставіў у гэтай кватэры новы шклопакет, а ў дзень забойства па ўласнай ініцыятыве прыйшоў праверыць, ці ўсё з вокнамі ў парадку.

Там у яго з гаспадыняй кватэры адбыўся канфлікт на бытавой глебе: яна нібыта зрабіла заўвагу за тое, што ён не зняў чаравікі і «натаптаў».

Тады малады чалавек узяў нож і чатыры разы ўдарыў жанчыну.

Падазраваны знаходзіцца пад вартай. У выпадку, калі яго віна будзе даказана, яму можа пагражаць да 15 гадоў пазбаўлення волі. Вядзецца следства. Як адну з версій следчыя разглядаюць «здзяйсненне забойства з карыслівых мэтаў».

Каментары3

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Чаго з людзей здзекуецеся?!» Лукашэнка загадаў прыбраць маршруткі47

«Чаго з людзей здзекуецеся?!» Лукашэнка загадаў прыбраць маршруткі

Усе навіны →
Усе навіны

У Швецыі рэзка ўзрасла колькасць сэксуальна залежных людзей. Усё пачалося з публікацыі кнігі3

Украіна ўпершыню афіцыйна ўжыла ракеты «Фламінга»13

У Віцебску хочуць прадаць праз аўкцыён частку чыгуначнага вакзала2

Дзяўчына з Эквадора здзівілася «беларускім тэхналогіям» пры сушэнні посуду8

У расійскай Дзярждуме высветлілі, што Чабурашка быў яўрэем17

«Лукашэнка-стайл». Генпракурор Польшчы выйшаў публічна пасячы дровы і даў нагоду для кпінаў9

У мінскіх жылых дамах расставяць яшчэ 20 тысяч відэакамер4

Саакашвілі папрасіў Зяленскага ўключыць яго ў спісы ваеннапалонных2

Уладзіслаў Кандратовіч: «Лукашэнка з літоўскімі фурамі абышоўся як рэкецір»20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Чаго з людзей здзекуецеся?!» Лукашэнка загадаў прыбраць маршруткі47

«Чаго з людзей здзекуецеся?!» Лукашэнка загадаў прыбраць маршруткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць