Аляксандр Лукашэнка прызначыў Ігара Шуневіча першым намеснікам міністра ўнутраных спраў — начальнікам крымінальнай міліцыі.

«Мяркую, той досвед, які вы набылі ў КДБ, вельмі вам карысны, але наагул вы — прафесійны спецыяліст Міністэрства ўнутраных спраў, вы служылі на ўсіх пасадах у МУС, ведаеце яго знутры, добра ведаеце вынік — гэта таксама для нас вельмі важна.

Але самае галоўнае — праца ў КДБ (а апошнім часам вы якраз займаліся кантролем, можна проста сказаць, працы праваахоўных органаў) дала вам магчымасць убачыць знутры ўсе праблемы Міністэрства ўнутраных спраў»,
 — адзначыў Лукашэнка, звяртаючыся да Ігара Шуневіча.
Лукашэнка падкрэсліў, што новаму першаму намесніку міністра ўнутраных спраў неабходна рыхтавацца да больш сур’ёзных задачаў, якія прыйдзецца выконваць.
«Галоўнае — без аглядкі браць на сябе адказнасць і, натуральна, адказваць за прынятыя рашэнні», — сказаў ён.
«Раю вам з першага ж дня паказаць, што вы не проста чалавек, які прыйшоў з КДБ у МУС, як гэта ў нас любяць казаць і папісваць асобныя пісакі, што, маўляў, у нас ці ледзь не барацьба ідзе паміж КДБ, МУС і гэтак далей.
Павінен сказаць: што КДБ, што МУС — гэта дзве структуры, якія працуюць на дзяржаву. Але, прыйшоўшы туды, вы павінны выразна паказаць, што прыйшоў спецыяліст, які ведае знутры МУС і паглядзелі з боку на гэтую структуру», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
Ігар Шуневіч у органах унутраных спраў праходзіў службу з жніўня 1992 г. па снежань 2007-га, у органах дзяржаўнай бяспекі — са снежня 2007 года.

Нагадаем, што ўчора стала вядома, што вызвалены ад пасады першага намесніка міністра ўнутраных спраў Алег Пякарскі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?