«Ёсць Лукашэнка — ёсць яго ворагі. І ўсё. І толькі ён, толькі адзін чалавек прымае рашэнні. Усе яго марыянеткі, пешкі, — гэта спектакль для нас з вамі, для журналістаў. Каб паказаць, што выконваецца працэдура. Няма ніякай працэдуры».Так пракаментавала вестку пра тое, што камісія па памілаванні разгледзела зварот Андрэя Саннікава, жонка палітвязня Ірына Халіп.
У аўторак стала вядома, што камісія па памілаванні пры прэзідэнце днямі збіралася на чарговае пасяджэнне. Сярод іншых, члены камісіі разгледзелі прашэнні аб памілаванні асуджанага да смяротнага пакарання Уладзіслава Кавалёва, а таксама
Пра гэта «Еўрарадыё» паведаміў член камісіі Мікалай Самасейка. Вось толькі аб тым, якое рашэнне прынята камісіяй, ён казаць адмовіўся.
— Адносна пасяджэння камісіі па памілаванні я ніякіх каментароў даваць не буду. Ні па Саннікаву, ні па тэрарыстах, ні па іншых значных ці малаважных справах.
Усе з’явіцца ў прэсе — гэта кампетэнцыя прэзідэнта, —сказаў Самасейка.
Аднак ужо
праз дзве гадзіны стала вядома, што просьбы аб памілаванні Саннікава і Бандарэнкі камісія не разглядала.Пра прычыны Самасейка расказаць адмовіўся.
— Менш за ўсё мяне цікавяць нейкія пасяджэнні.
Гэта прафанацыя, спроба выставіць ўсіх нас ідыётамі,якія нібыта чагосьці чакаюць ад нейкіх невядомых людзей. Ёсць Лукашэнка — ёсць яго ворагі. І толькі ён, толькі адзін чалавек прымае рашэнні, — сцвярджае Халіп.
Жонка даўно не атрымлівала ніякіх вестак ад мужа.Напярэдадні жаночага дня — 8 сакавіка — Халіп атрымала толькі паштоўку, у якой Андрэй Саннікаў віншаваў са святам усіх беларускіх жанчын. І ўсё. На гэтым тыдні адвакат таксама не зможа патрапіць да Андрэя Саннікава, які працуе ў першую змену.
Што тычыцца спатканняў з мужам, дык Ірына Халіп чакае толькі канца траўня:
— Андрэй мае права на адно спатканне ў чатыры месяцы — цяпер варта толькі чакаць канца траўня.
Яна не верыць Лукашэнку, а таму не верыць у хуткае вызваленне мужа:
— Не ўзгадаю ніводнага выпадку, калі Лукашэнка стрымаў бы сваё слова. Ён ні разу не выканаў сваіх абяцанняў, — заявіла жонка
Нагадаем, што палітвязень Андрэй Саннікаў напісаў прашэнне аб памілаванні 20 лістапада мінулага года. Але чамусьці ў МУС прашэнне патрапіла толькі праз месяц.
Як паведамляла на