У Магілёўскай вобласці вядуцца працы па стварэнні новага воднага турыстычнага маршруту «З вараг у грэкі», які будзе праходзіць па Дняпры.
Новы водны маршрут Александрыя — Магілёў — Буйнічы — Баркалабава прадугледжвае наведванне шэрагу месцаў ва ўсіх гэтых населеных пунктах.
Так, у Магілёве і Александрыі прадугледжваюцца экскурсіі, у Баркалабава — візіт у мясцовы манастыр, дзе калісьці быў напісаны вядомы Баркалабаўскі летапіс, у Буйнічах — наведванне заасада, этнаграфічнай вёскі, апетага Канстанцінам Сіманавым Буйніцкага поля.
Як распавёў ініцыятар праекта, дырэктар Магілёўскага прафесійнага агралесатэхнічнага каледжа Георгій Маліноўскі, у Буйнічах для такіх водных турыстаў, якія будуць падарожнічаць ужо наяўнымі катарамі на 30–70 пасажыраў; прадугледжана пабудаваць прыстань, эстакаду праз поплаў і
На іх наведвальнікі будуць кіравацца ў заасад. Таксама там ужо ёсць конная дарожка, роварная і пешая, даўжынёй 2 км», — распавёў ён.
Ландо і дыліжанс плануецца замовіць у Польшчы. Кошт кожнага — каля 20 тысяч еўра.
Таксама ў Буйнічах зараз вядзецца перабудова былога інтэрната каледжа пад гасцініцу на 200 пастаяльцаў. Як распавёў Георгій Маліноўскі, у ёй будуць уладкаваныя двухмесныя нумары з выгодамі, прадугледжаны
Як адзначыў Маліноўскі, пабудаваць гасцініцу плануецца да ліпеня, эстакаду,
«Але гэтыя грошы выдзяляліся 2 гады таму. Цяпер яны не маюць той вагі, што раней», — кажа дырэктар каледжа.
Разам з тым, Георгій Маліноўскі настроены аптымістычна адносна планаў ўвасаблення новага турыстычнага маршруту ў жыццё і спадзяецца, што грошы будуць знойдзеныя.
Акрамя таго, ён лічыць мэтазгодным развіццё маршруту з прыцягненнем замежных інвестараў, у першую чаргу з краін Скандынавіі.«Трэба клікаць датчан, шведаў, і пускаць маршруты не толькі з Александрыі, а з вытокаў Дняпра або з Балтыйскага мора, па тых месцах, дзе ладдзі па зямлі цягалі. Ёсць людзі бізнесу, якія могуць зацікавіцца гэтым», — упэўнены ініцыятар новага праекта.
***
Паводле афіцыйнай біяграфіі Лукашэнка нарадзіўся ў Копысі Аршанскага раёна, Александрыя Шклоўскага раёна побач, на іншым баку Дняпра. Менавіта тут да вайны жыла яго маці, тут яна засталася пасля нараджэння сына.