Гэтая пратэстанцкая супольнасьць была зарэгістраваная ў 1995 г., але пасьля прыняцьця закону "Аб свабодзе сумленьня" страціла юрыдычны статус. Прычынай адмовы было тое, што царква была зарэгістраваная па месцы жыхарства аднаго зь вернікаў.

Летам 2004 г. узьніклі новыя праблемы: падчас правядзеньня багаслоўскай канфэрэнцыі ў будынку царквы быў учынены ператрус - міліцыя шукала "амэрыканцаў, якія незаконна прапаведуюць". Іншаземцаў знайсьці не ўдалося, але ў прысутных былі перапісаныя пашпартныя зьвесткі, а на кіраўніцтва суполкі склалі пратакол.

"Улада імкнецца запужаць людзей і спыніць рост эвангельскіх цэркваў, - адзначыў перад судом пастар Г.Вязоўскі. - Сёньняшняя дзяржава хоча кантраляваць душы і разглядае царкву як свой ідэалягічны аддзел. Нашае пакліканьне - гэта выконваць запавет Хрыста "ідзіце і навучыце ўсе народы", а гэта значыць - прапаведаваць, праводзіць эвангелізацыю".

Некаторыя пратэстанцкія лідэры адзначаюць, што сытуацыя пачынае нагадваць 1970-я гады.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?