Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 1 мая прыбывае з трохдзённым візітам у Азербайджан, перадаюць азербайджанскія СМІ.

Начальнік прэс‑службы кіраўніка беларускай дзяржавы Павел Лёгкі адмовіўся паведаміць БелаПАН, калі самалёт з дэлегацыяй вылеціць з Мінска.

Паводле інфармацыі агенцтва Day.Az, А.Лукашэнка і асобы, якія яго суправаджаюць, наведаюць магілу агульнанацыянальнага лідэра азербайджанскага народа Гейдара Аліева ў Алеі ганаровага пахавання. Пасля цырымоніі афіцыйнай сустрэчы ў прэзідэнцкім палацы адбудзецца сустрэча прэзідэнта Азербайджана Ільхама Аліева і А.Лукашэнкі сам‑насам і ў пашыраным складзе, падпісанне шэрагу дакументаў, якія тычацца супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі. Кіраўнікі дзяржаў правядуць сумесную прэс‑канферэнцыю. Таксама намечана сустрэча прэзідэнта Беларусі з прэм’ем‑міністрам Азербайджана Артурам Расі‑задэ.

Акрамя гэтага, А.Лукашэнка наведае Фонд Гейдара Аліева, возьме ўдзел у адкрыцці нацыянальнай выставы Рэспублікі Беларусь у Азербайджане.

Паводле інфармацыі карэспандэнта РІА «Новости» ў Баку, чакаецца, што падчас візіту будуць падпісаны, у прыватнасці, Дагавор аб дружбе і супрацоўніцтве паміж Азербайджанам і Беларуссю, а таксама пагадненні аб супрацоўніцтве ў галіне ветэрынарыі, пенсійнага забеспячэння, кіравання дзяржмаёмасцю і прыватызацыі, аб працоўнай дзейнасці і сацыяльнай абароне грамадзян дзвюх краін, якія часова працуюць на тэрыторыі Азербайджана і Беларусі, у сферы каранціна і аховы раслін

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?