Унутрыпалітычная сітуацыя ў Беларусі, падтрымка рэпрэсаваных і вяртанне амбасадара Польшчы ў Беларусь сталі тэмамі сустрэчы лідэра дэмакратычных сіл Беларусі Аляксандра Мілінкевіча з прэзідэнтам Польшчы Лехам Качыньскім.

‑ Мы з прэзідэнтам абмяркоўвалі якую роля можа адыграць Польшча ў дэмакратызацыі Беларусі. Я падкрэсліў аб неабходнасці вяртання ў Беларусь польскага амбасадара, што, на маю думку, палепшыла б нашыя двухбаковыя адносіны, — адзначыў па выніках сустрэчы Аляксандр Мілінкевіч.

Падчас размовы палітыкі дамовіліся таксама пра працяг праграм падтрымкі рэпрэсаваных у Беларусі.

— Мы працягнем нашыя праграмы дапамогі студэнтам, выключаным з ВНУ і людзям, звольненым з працы, — заявіў прэзідэнт Польшчы. — Польшча і надалей будзе падтрымліваць дэмакратычныя працэсы ў Беларусі і зробіць са свайго боку ўсё магчымае, каб Беларусь далучылася да Еўрасаюзу.

Сёння ў другой палове дня лідэр дэмакратычных сіл Беларусі правядзе двухбаковыя перамовы з міністрам замежных спраў Польшчы Аннай Фатыгай, старшынёй Камітэта замежных спраў Еўрапарламента Яцэкам Сарыюшам‑Вольскім і магчымым амбасадарам РП у Мінску спадаром Літвіным.

Milinkevich.org

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0