Па загадзе дэкана гістарычнага факультэта МДУ імя А.Куляшова Уладзіміра Барысенкі 14 мая студэнт Станіслаў Кавалеўскі зняты з пасады старасты.

С.Кавалеўскі бачыць у прыказе дэкана палітычную падаплёку. «Спачатку дэкан збіраўся выключыць мяне з універсітэту, аб чым мне гаварыў неаднойчы, але не знайшоўшы доказаў таго, што я быў арганізатарам акцыі пратэсту студэнтаў, вырашыў прымяніць іншыя метады ўздзеяння», — сказаў С.Кавалеўскі. — Я быў абраны старастай за тое, што меў сярэдні бал атэстату 8,6 і меў другое месца на рэспубліканскай алімпіядзе па гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Я таксама маю шэраг дыпломаў і падзякаў за грамадскую дзейнасць у сваёй школе і сваім горадзе Бабруйску і не маю ніякіх праблем з вучобай ва універсітэце».

Як паведаміла БелаПАН сакратар дэканата гістарычнага факультэта Людміла Ксяндзова, «Станіслаў Кавалеўскі быў зняты з пасады старасты за нізкую паспяховасць».

Нагадаем, што 8 траўня на Савецкай плошчы горада Магілёва была праведзена студэнцкая акцыя пратэсту супраць адмены льготаў, арганізатарамі якой выступілі студэнты Магілёўскага дзяржаўнага універсітэта імя А.Куляшова. У акцыі ўзялі ўдзел каля 100 чалавек.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0