Мэту блёку яго лідэр Павал Севярынец акрэсьліў так: «нанясеньне псыхалягічнай паразы рэжыму яшчэ перад прэзыдэнцкімі выбарамі».

Праграмы блёк пакуль ня мае.

Аснову новага блёку склалі сябры «Маладога фронту». «Маладая Беларусь» зьяўляецца аб’яднаньнем асобаў, якіх пакуль налічваецца дваццаць сем. Аднак пэрсаналіі П.Севярынец называць адмовіўся, палічыўшы гэта перадчасным. У прэзэнтацыі блёку, якая адбылася ў панядзелак, бралі ўдзел Мікола Арцюхоў (БСДГ), Сяргей Бахун (БНФ, Берасьце), дэпутат з Мастоў Алесь Зарамбюк, Павал Севярынец ды Віктар Шляхцін (БНФ, Віцебск). Яны спадзяюцца да выбараў сабраць у «Маладую Беларусь» яшчэ некалькі дзясяткаў чалавек. Зрабіць гэта будзе няпроста, бо многія вядомыя асобы заангажаваныя ў іншыя кааліцыі й наўрад ці рызыкнуць далучыцца да новай, у якой пакуль яшчэ няпэўная будучыня.

Утварэньне моладзевага блёку, на думку П.Севярынца, прывядзе да ўзрастаньня канкурэнцыі паміж рознымі кааліцыямі, да павышэньня «здольнасьці і якасьці змаганьня». А галоўнае — «Маладая Беларусь» хоча даць людзям «маладую альтэрнатыву», не заплямленую ў «міжасабовых разборках» і не адказную за паразы апазыцыі.

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

Сяргей Ёрш

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0