У штаце Нью-Джэрсі, што суседнічае з Нью-Ёркам, у горадзе Саўт-Рывер, больш за сорак гадоў стаіць на ўзгорку акраіны горада прыгожая царква св. Еўфрасінні Полацкай.

Тут прыхаджане не толькі моляцца, але і перахоўваюць свае рэлігійныя традыцыі ў спалучэнні з традыцыямі амерыканскімі. Гэта калі казаць пра святкаванне Калядаў.

Такое святкаванне адбылося ў нядзелю 11 студзеня.

Пасля малітваў у царкве, у прыцаркоўным будынку Беларуска-амерыканскага грамадскага цэнтра адбылася забаўная навагодняя-калядная ялінка.

фота са святкавання Янкі Запрудніка.

фота са святкавання Янкі Запрудніка.

Удзельнікаў святкавальнай праграмы і гасьцей прывітаў і блаславіў настаяцель прыхода а. Міхаіл. Сястрынства падрыхтавала ўсім смачны абед, а затым прагучэлі беларускія й амерыканскія калядкі. Адбыліся гульні і танцы, у тым ліку карагодны «Яшчур». 

Прыбыў у залу пад канец сцэнічнай праграмы Дзед Мароз з мяхом падарункаў. Яго гучна сустрэлі і дзеці, і маладыя, і старыя, бо падобныя святкаванні прыпадаюць усім да сэрца.

Святкавальную праграму падрыхтавалі дасведчаныя ў гэтай галіне спадарыні Таццяна Дзямешчык і Віла Леўчук пры дапамозе ўдзячных прыхаджанаў.

Беларуская царква ў Саўт-Рыверы.

Беларуская царква ў Саўт-Рыверы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочешь поделиться важной информацией анонимно и конфиденциально?