Беларуская мова ў школах. На з’ездзе папячыцеляў разглядалі заявы бацькоў-беларусаў, дзеці каторых вучацца ў школах (гімназіях і інш.) Мінскай губерні. У адной заяве бацькі жаліліся, што з прычыны цыркуляра быўшага міністра Касо ў гімназіях пастанавілі, каб дзеці вучылі Закон Божы па-расейску. Міністр асветы гр.Ігнацьеў разгледзіўшы гэтыя заявы, прызнаў патрэбным і правільным, каб навука веры для беларусаў адбывалася ў іх роднай беларускай мове.

«НН». №11. 1915.

Сяргей Абламейка: Каханы горад. Ты верыш, што ў дамах і будынках Старога горада будуць дзясяткі розных тэатраў, а акцёры будуць падзарабляць, даючы старабеларускія школьныя інтэрмедыі проста на вуліцах, і людзі будуць хапацца за жываты ад рогату. Беларуская батлейка зазнае ў адроджаным Мінску росквіт. Уначы на вуліцах будзе хадзіць сярэднявечная варта, а выхады са старога горада і ўваход у замак будуць сімвалічна на ноч перакрывацца кабылінамі. Паўсюль будуць кнігарні, пякарні, гасподы, шынкі…

«НН». №11. 2005.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0