А палове на сёмую раніцу маці прачнулася ад крыку васьмігадовай дачкі, якая спала на другім паверсе дома, паведамляе МНС.
Падняўшыся на другі паверх, яна ўбачыла што ў 13-гадовага сына на ложку тлеў матрац. Маці пабудзіла дзяцей і са старэйшым 18-гадовым сынам, патушыўшы матрац, выкінулі яго праз акно на вуліцу. Пасля чаго выклікала хуткую, якая пасля агляду сярэдняга сына з апёкамі левай кісці і тулава I—II ступені (14% цела) шпіталізавалі ў бальніцу.
У выніку пажару пашкоджаны матрац і пасцельныя прыналежнасці. Разгляданая версія прычыны пажару — канструктыўны недахоп мабільніка.
Чытайце таксама:
У Дрыбінскім раёне спальванне сухой травы скончылася страшна
У Мінску п'яная шматдзетная маці біла былога мужа швабрай, а пасля задушыла пажарным шлангам