Прэзідэнту Венесуэлы Уга Чавэса, якога рыхтуюць да новай аперацыі па выдаленні ракавай пухліны, імаверна, засталося жыць некалькі месяцаў. Пра гэта калумбійскай радыёстанцыі RCN паведаміў мексіканскі лекар Хасэ Рафаэль Маркіна, які раней неаднаразова перадаваў інфармацыю з крыніц, блізкіх да дактароў Чавэса.

Па словах Маркіна, Чавэс можа памерці ўжо ў красавіку.

«Прэзідэнту засталося дзесьці два ці тры месяцы. На жаль, фатальная развязка адбудзеццаў красавіку», — сказаў лекар.

«У дадзены момант хвароба вярнулася ў агрэсіўнай форме і з’явіліся метастазы ў паяснічнай зоне, гэта прывяло да здушвання нерва ў паяснічным аддзеле хрыбта, што можа прывесці да паралічу. Гэта з’яўляецца падставай для радковага хірургічнага ўмяшання, вельмі складанага з неўралагічнага пункту гледжання», — растлумачыў Маркіна, дадаўшы, што пасля аперацыі ў Чавэса могуць адбыцца сур’ёзныя ўскладненні.

Раней прэзідэнт Венесуэлы Уга Чавэс заявіў, што падчас абследавання на Кубе ў яго былі выяўленыя новыя злаякасныя клеткі і цяпер яму трэба будзе перанесці яшчэ адну аперацыю па іх выдаленні. Для 58-гадовага Чавэса гэта будзе ўжо чацвёртая аперацыя за няпоўныя два гады.

Уга Чавэс як палітык бачыў сваю місію ў барацьбе са Злучанымі Штатамі ды падтрымцы кожнага праціўніка Захаду. Свае мэты ён рэалізоўваў з дапамогай даходаў ад нафты, якую, дарэчы, Венесуэла прадае тым самым ЗША. Сярод іншага, Чавэс крэдытаваў Аляксандра Лукашэнку, а таксама закупляў беларускія тавары і пастаўляў нафту ў Беларусь па выгаднай цане.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?