У Малі ваенныя арыштавалі прэм’ер-міністра пры спробе пакінуць краіну і з’ехаць у Францыю.

Як заявіў прадстаўнік арміі, Мабідо Дыяра быў затрыманы ў сувязі з абвінавачваннямі ў спробе падарваць ў краіне дэмакратычныя пераўтварэнні.

У сакавіку 2012 года ў краіне адбыўся пераварот. У выніку палітычнага крызісу поўнач Малі захапілі паўстанцкія сілы туарэгаў і ісламістаў, блізкіх да «Аль-Каіды».

У лістападзе кіраўніцтва Афрыканскага саюза ухваліла план па адпраўцы войскаў на поўнач Малі з мэтай аднавіць ўладу ў рэгіёне.

Пасля арышту Дыяра падаў у адстаўку

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?