Паўстанне 1863—64 гадоў у Польшчы і на Літве было розным паводле геапалітычнай скіраванасці, — піша Віталь Еўмянькоў у дыскусіі адносна ацэнак Паўстання Каліноўскага. — У Польшчы (тэрыторыя былога Каралеўства) змагаліся за Рэч Паспалітую паводле Канстытуцыі 3 Мая, калі, як выказаўся Міцкевіч, два народы канчаткова ў адзін зліліся — г.зн. усе парабіліся палякамі, а Польшча, хоць і высненая, але існавала ад Познані да Смаленска. На Літве была іншая справа — там змагаліся за Рэч Паспалітую абодвух народаў, г.зн. за палітычную і нацыянальную федэрацыю палякаў і літвінаў. І ў гэтым сэнсе паўстанне Каліноўскага ідэалагічна блізкае да Барскай канфедэрацыі. Калі спадар Гігін акцэнтуе ўвагу на польскай сутнасці паўстання, ён кіруецца, як ні парадаксальна, ідэалогіяй, якая была выпрацавана ў Варшаве. Менавіта ў Варшаве дужа б хацелі, каб гэтае паўстанне было пазбаўлена літвінскага / беларускага сепаратызму Каліноўскага. Але гістарычная праўда ў тым, што Каліноўскі быў гэткім жа літвінскім сепаратыстам, як і, напрыклад, Радзівіл Пане Каханку. Менавіта з гэтага сепаратызму з час выспее БНР, і на ім грунтуецца тое, што мы цяпер называем беларускім патрыятызмам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?