«Мой цвёрды намер — працягваць выказваць актыўную пазіцыю і гатоўнасць уступіць у канструктыўны дыялог і супрацоўніцтва. Аднак тэмпы гэтага працэсу будуць залежаць ад прагрэсу, які Беларусь дэманструе ў сферах дэмакратыі і правоў чалавека», — прыводзіць словы генеральнага сакратара Рады Еўропы «Радыё Свабода».

Аб гэтым ён сёння заявіў на паседжанні Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы ў Страсбургу.

«Скасаванне смяротнага пакарання і вызваленне палітычных зняволеных застаецца ў верхняй частцы спісу нашых чаканняў, але гэта не адзіная задача, якую Беларусь павінная выканаць, перш чым яна атрымае права на сяброўства ў Радзе Еўропы. Зразумела, што Беларусь знаходзіцца ў Еўропе і мае права належаць да гэтай арганізацыі, і мы павінныя прыкласці ўсе намаганні, каб убачыць, што гэта ў адзін цудоўны дзень адбылося», — заявіў Ягланд.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?