Так пра грып расказваюць немцам.
Так пра грып расказваюць французам.
Так пра грып расказваюць беларусам.
Так пра грып расказваюць беларусам.
Гэтыя графікі адлюстроўваюць сітуацыю па Беларусі. Але на сайце Міністэрства аховы здароўя Вы іх не знойдзеце. Яны ёсць толькі на сайце СААЗ па-англійску.
Грып — хвароба сезонная. Усе памятаюць паніку вакол свінога грыпу ў 2009. Інфармацыі было мала. Людзі думалі: «А ўлады хаваюць, як Чарнобыль калісьці хавалі!». І беглі ў аптэкі, і «мялі» ўсё запар. Здаецца, навучанае такім вопытам Міністэрства аховы здароўя мусіла б скарэктаваць сваю палітыку інфармавання насельніцтва, але ведамства міністра Жарко, відаць, застаецца пры думцы, што «менш ведаеш — мацней спіш».
Калі я — просты грамадзянін…
Напрыклад, я — свядомы грамадзянін РБ, асцерагаюся сезоннай эпідэміі грыпу і жадаю даведацца пра становішча на сёння, каб скарэктаваць свае паводзіны ў выпадку павышанай небяспекі: ісці адзін прыпынак да метро, а не праязджаць яго на перапоўненым тралейбусе, не забываць часцей мыць рукі, старацца лішні раз не паціскаць рукі. Я свядомы грамадзянін, бо, калі я захварэю, гэта нанясе шкоду і мне, і людзям, якія я магу патэнцыйна заразіць, і маёй краіне, яе эканомікі. Карацей, я іду за гэтымі звесткамі на сайт, як мне здаецца, найбольш кампетэнтнага ў такіх пытаннях органа — Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.Там я сапраўды знаходжу нейкую інфармацыю ў выглядзе інфармацыйнага ліста «Аб захворванні на вострыя рэспіраторныя вірусныя інфекцыі ў свеце і рэспубліцы па стане на 2013/01/28». Самы першы радок кажа нам, што ліст падрыхтаваны… «паводле звестак штотыднёвага бюлетэня EuroFlu ЕРБ СААЗ…» Выдатна!
Але калі я адкрываю ліст, мяне чакае расчараванне. Надзвычай агульнай інфармацыі па Беларусі роўна 47 словаў:колькасць тых, што захварэлі на ВРЗ расце (такое заўжды адбываецца ў сезон ВРЗ), інтэнсіўнасць сярэдняя, знаходзіцца на перадэпідэміялагічным узроўні.
Калі шукаеце статыстычныя звесткі, дэмаграфічны склад хворых, дадзеныя па лабараторна падцверджаных выпадках грыпу, геаграфічным распаўсюджванні выпадкаў грыпу і ВРЗ па тэрыторыі Беларусі, можаце смела пакідаць сайт міністэрства і ісці на сайт www.euroflu.org — чытаць той самы штотыднёвы бюлетэнь EuroFlu,дзе Сусветная арганізацыя аховы здароўя публікуе звесткі пра грып і ВРЗ. Там вы знойдзеце нашмат больш інфармацыі пра Беларусь, зможаце праглядзець некоторыя графікі і дыяграмы. Ёсць параўнанні па сітуацыі з мінулым годам.
Самае цікавае — тое, што бюлетэнь падрыхтаваны паводле звестак па дадзеных
Калі я — журналіст…
У выпадку, калі я раптам апынуўся журналістам і хачу даць больш шырокія звесткі па сітуацыі з грыпам і ВРЗ у Беларусі, я, зразумела, патэлефаную ўпрэс-цэнтр міністэрства. Там ветліваяпрэс-сакратарка дасць тэлефон галоўнага эпідэміёлага. Здаецца, аператыўную статыстыку па грыпе у сезон магчымай эпідэміі грыпа маглі б штодня перадаваць упрэс-службу , але што ж — магчыма, у Міністэрстве самы незаняты чалавек сёння — гэта менавіта галоўны эпідэміёлаг, а вось упрэс-службе акурат усе страшна, страшна загружаныя, і мы патэлефануем галоўнаму эпідэміёлагу.
Галоўны эпідэміёлаг, зразумела ж, пагаджаецца адказаць на некалькі простых пытанняў, але просіць даслаць іх факсам, каб трошкі падрыхтавацца. Потым удакладняе, што даслаць пытанні пажадана на фірмовым бланку выдання. ОК, грып — гэта такая далікатная, экстраардынарная тэма…
Па стане на сёння, відаць, яшчэ не дачакаўся. І гэта зразумела, бо можна сабе ўявіць, колькі ў намесніка міністра сапраўды важных справаў, акрамя адпісак у СМІ.
Хочаш ведаць пра грып? Валі на Захад!
Тое, што ў Міністэрства аховы здароўя з грыпам «не зраслося», абурае. Але «дабіць» любога прагнага да інфармацыі чалавека могуць сайты заходніх «мінздароўяў».Там у адкрытым доступе штотыдзень з’яўляецца інфармацыі, якая не толькі канстатуе існаванне хваробы пад назвай «грып» на планеце Зямля, але і дае вычарпальную інфармацыю пра эпідэміялагічны стан, колькасць хворых, параўнальную дынаміку, дыяграмы, тлумачэнні…
На сайце Дэпартамента аховы здароўя Злучанага Каралеўства можна знайсці штодзённыя статыстычныя звесткі па грыпе і ВРЗ. У Нямеччыне грыпу ў краіне прысвечаны агромністы сайт, які, аднак, прапануе спасылкі яшчэ на дзве крыніцы. Тое самае ў Францыі —
Заходнія гіпакраты панікі не баяцца. Наадварот, там разумеюць, што наяўнасць адкрытых звестак дапамагае людзям спланаваць сваё жыццё, камандзіроўкі, актыўнасць.