«Тут будзе пабудавана найлепшая атамная станцыя ў свеце — самая сучасная і бяспечная»,— заявіў генеральны дырэктар расійскай дзяржаўнай карпарацыі «Расатам» Сяргей Кірыенка 1 лютага ў Астравецкім раёне (Гродзенская вобласць) на цырымоніі ў сувязі з пачаткам чарговага этапу работ па будаўніцтве Беларускай АЭС, падрыхтоўкі катлавана пад другі энергаблок.
Паводле слоў Кірыенкі, наперадзе ў АЭС ад 60 да 80 гадоў працы. «Гэта азначае будучыню горада на сотні гадоў наперад», — дадаў ён.
Кіраўнік «Расатама» падкрэсліў, што гэта будзе
«Мы зараз разглядаем магчымасць запрасіць сюды нашых партнёраў з Бангладэш і В’етнама, якія збіраюцца будаваць свае першыя атамныя станцыі.Ім ёсць чаму павучыцца тут, у Астраўцы, у беларускіх будаўнікоў», — сказаў Кірыенка.
Першы
Катлаван пад другі энергаблок, паводле яго слоў, павінен быць гатовы да арміравання да 1 верасня 2013 года. Такім чынам, адзначыў першы
Сямашка і Кірыенка разбілі бутэльку шампанскага аб экскаватар, які выняў першы коўш зямлі новага катлавана. Папярэдне месца катлавана асвяцілі каталіцкія і праваслаўныя святары.
Вечарам у Мінску прадстаўнікі беларускага і расійскага ўрадаў падпішуць пагадненне аб супрацоўніцтве ў сферы ядзернай бяспекі. Чакаецца, што подпісы пад дакументам паставяць міністр энергетыкі Беларусі Аляксандр Азярэц і Сяргей Кірыенка. Гэтае пагадненне будзе спрыяць фарміраванню нарматыўнай базы, якая тычыцца развіцця інфраструктуры ядзернай бяспекі Беларусі і падтрымання бяспекі на высокім узроўні.