Беларускі рынак патрыманых машын падрыхтаваўся да гэтага загадзя.

Нагадаем, што з 1 студзеня 2013 года расійцы атрымалі магчымасць купляць у Беларусі любыя патрыманыя аўтамабілі, у тым ліку ўвезеныя пасля 1 студзеня 2010 года, без дадатковай выплаты мытаў. Чакалася, што зняцце мытных бар’ераў ажывіць беларускі рынак патрыманых аўтамабіляў, даўшы яму магчымасць ажыццявіць экспансію на Расію, чаго даўно чакалі многія аўтаўладальнікі. Аднак нічога такога не адбылося. Прадаўцы патрыманых аўтамабіляў кажуць, што рынак пачаў ажыўляцца загадзя, з другога квартала 2012 года. Гэта прывяло да павелічэння цэнаў на патрыманыя аўтамабілі ў сярэднім на 15–20% цягам года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?