Мінулай ноччу ў Ельскім, Калінкавіцкім, Жлобінскім і Рэчыцкім раёнах было парушана энергазабеспячэнне 12 населеных пунктаў з-за наліпання снегу на лініі электраперадачы,
паведамілі ў РУП «Гомельэнерга».

Першыя адключэнні пачалі фіксавацца пасля 23.00 панядзелка і працягнуліся да 6.00.

Увесь гэты час на участках пашкоджання працавалі аварыйныя брыгады раённых прадпрыемстваў электрычных сетак. Паводле інфармацыі спецыялістаў, прычынай парушэння энергазабеспячэння стала наліпанне мокрага снегу пад уздзеяннем моцнага ветру, што шматкроць павялічыла нагрузку на ЛЭП.

Зараз абясточанымі застаюцца 6 населеных пунктаў. У бліжэйшыя гадзіны іх энергазабеспячэнне таксама будзе адноўлена.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?