П’яны мінскі бізнесмен разам з дачкой спрабаваў міма чаргі прарвацца цераз літоўска-беларускую мяжу і трапіў у міліцыю.

Як паведамілі ў прэс-цэнтры Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі, інцыдэнт здарыўся каля 0.10 1 сакавіка ў пункце пропуску «Катлоўка».

Будучы нападпітку дырэктар сталічнай фірмы вяртаўся з Літвы на «БМВ-Х6», за рулём якога знаходзілася яго 20-гадовая дачка.
Мужчына палічыў лішнім губляць час у чаканні афармлення і вырашыў перасячы мяжу па-за чаргой.
Ён даў каманду дзяўчыне аб’ехаць аўтамабілі, што стаялі ў чаканні афармлення, а затым забараняў ёй выконваць патрабаванні памежнікаў аб вызваленні праезнай часткі, каб забяспечыць рух у пункце пропуску.
На месца здарэння былі выкліканы супрацоўнікі ДАІ.
У выніку мужчына прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне ПДР і дробнае хуліганства.
Ён затрыманы.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?