6 сакавіка ў сядзібе БНФ адбылася прэзентацыя кнігі Алеся Бяляцкага “Асвечаныя беларушчынай”.
Вядучы — паэт і сябар Бяляцкага са студэнцкіх часоў Сяржук Сыс.
Рэдактар "Дзеяслова" Барыс Пятровіч.
Паэт Уладзімір Някляеў прачытаў верш, прысвечаны Бяляцкаму.
Сяргей Дубавец.
Генадзь Бураўкін назваў кнігу Бяляцкага “новым у крытыцы і літаратуры”.
Укладальніца кнігі Паліна Сцепаненка.
Уладзімір Вішнеўскі, мастак, які працаваў над афармленнем "Асвечаных беларушчынай".
Ігар Бабкоў.
Уладзімір Арлоў.
Старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Жанна Літвіна з нагоды 8 Сакавіка падаравала букеты кветак жанчынам, якія падтрымліваюць Алеся Бяляцкага — яго сястры Вользе, а таксама супрацоўніцам праваабарончай арганізацыі "Вясна".
Апошнім выступаў літаратуразнаўца Язэп Янушкевіч.
Вёў вечарыну паэт Сяржук Сыс. «Як ні прыкра гэта казаць, але менавіта знаходжанне Алеся Бяляцкага за кратамі ў пэўным сэнсе паспрыяла хутчэйшаму з’яўленню матэрыялаў для кнігі», — адзначыў Сыс.
У самым пачатку публіцы быў прапанаваны фільм пра дзейнасць праваабарончага цэнтра «Вясна» і яго лідара — Бяляцкага.У момант з’яўлення ў кадры Лукашэнкі, які сказаў, што прысуд Бяляцкаму -даволі мяккі, па залі пракаціўся шэпт незадавальнення.
Аднак
дыхтоўнае і якаснае ва ўсіх сэнсах пяцісотстаронкавае выданне вынесла на першы план асобу неПра поспехі Бяляцкага ў літаратурнай крытыцы падрабязна распавёў Барыс Пятровіч, былы галоўны рэдактар штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва», у якім Бяляцкі друкаваў сваю літаратурную калонку, а потым і рэцэнзіі ўБяляцкага-праваабаронца , аБяляцкага-літаратара , бо менавіта з літаратурай была звязана большая частка яго жыцця.
«Ля вытокаў беларускай дзяржаўнасці стаялі літаратары. Алесь Бяляцкі, пачаўшы займацца праваабарончай дзейнасцю, паўтарыў іх лёс праз сто гадоў», — адзначыў Пятровіч. «І толькі ў турме Бяляцкі вярнуўся да літаратурнай дзейнасці. Тады,
у жодзінскім СІЗА, калі ў яго з’явіўся вольны час, калі яму яшчэ не трэба было хадзіць на працу і шыць рукавіцы, як сёння, ён распачаў сваё вяртанне, напісаўшы эсэ пра пісьменніка Хвядоса Шынклера.Цяпер мы чакаем вяртання самога Алеся і спадзяёмся, што ў яго будзе час, каб акрамя сваёй асноўнай справы займацца і літаратурай, бо найперш ён — літаратар».
Улідзімір Някляеў (напісаная Бяляцкім у бабруйскай калоніі разгорнутая рэцэнзія на яго «Лісты да Волі» адкрывае кнігу) засяродзіў увагу на спецыфічным лёсе беларускіх дзеячаў культуры: «Вы паглядзіце: Баршчэўскі, Марачкін, Бураўкін… Гэта людзі, якія замест таго, каб займацца справай, дзеля якой паклікаў іх у свет Бог, вымушаны займацца палітыкай. У тым ліку бліскучы літаратуразнаўца, таленавіты чалавек Алесь Бяляцкі. Нас паставілі ў такую сітуацыю, якая адымае нашыя найлепшыя сілы на тую барацьбу, якой не павінна быць.
Гэта дзікунства: мы змагаемся ў Беларусі, каб была Беларусь! З уладай, якая на 105 тысячаў подпісаў за вуліцу Быкава сказала „не“, а вуліца Чавэса — калі ласка, хоць заўтра!»
Някляеў высока ацаніў кнігу, яе жывасць і дакладнасць. У канцы выступа ён прачытаў верш, «Алесю Бяляцкаму». «Бяляцкі напісаў мне, што не заслужыў яшчэ вершаў, хоць насамрэч ён заслужыў нашмат больш», — сказаў Някляеў.
«Падчас сваіх разважанняў я прыйшоў да высновы, што Алесь Бяляцкі — найбольш прыкметны ў нашым часе «ідэолаг адкрытай беларушчыны», — сказаў Сяргей Дубавец, які выступаў наступным.
«Беларушчына збольшага „закрыта, як баксёр на рынгу“, яна заўсёды абараняе ды шукае ворагаў. Але Бяляцкі быў прадстаўніком той адкрытай беларушчыны, якая ідзе да людзей».
Укладальніца кнігі Паліна Сцепаненка расказала пра цяжкасці, якія трапіліся падчас складання: «У мяне шмат пыталі, як тэксты праходзілі скрозь цэнзуру. Даходзіла.
У Бяляцкага спецыфічны почырк, яго цяжка разабраць. Таму тэксты набіралі толькі людзі, якія добра ведалі Алеся.Не адбылася толькі карэктура:
я даслала набраныя тэксты Бяляцкаму, але яны не дайшлі.Мабыць, таму, што я даслала асадкі разам з тэкстамі. Алесь многа піша, у яго заўсёды праблемы са стрыжнямі, а фінансы вельмі абмежаваныя. Але ён ужо атрымаў кнігу і вельмі ёю задаволены».
Адзіным чалавекам, які крытычна паставіўся да кнігі, стаў філосаф Ігар Бабкоў, калега Бяляцкага па суполцы «Тутэйшыя».
«Я супраць такіх праектаў. Я лічу, што Алесю яшчэ рана складаць такія кнігі, яшчэ рана ісці на спакой. Я чакаў больш дзёрзкай і драматычнай кнігі», — сказаў Бабкоў.
«Мы [„Тутэйшыя“] з рыпам сэрцаў адпусцілі Алеся ў палітыку. Там яго маглі замяніць дзясяткі, але як бліскучага літаратуразнаўцу Алеся не замяніў ніхто. Дзякуючы яго намаганням, публіцы стала даступна агромністая колькасць твораў беларускай літаратуры, якія ён выцягнуў з архіваў. У маім уяўленні Бяляцкі — самотны беларускі самурай, які ў эру трэшу, фэйку і порнагламуру аддана займаецца сваёй справай».
А бліжэй да завяршэння вечара пісьменнік Уладзімір Арлоў падсумаваў свае ўражанні наступнымі словамі:
«У год150-годдзя паўстання Каліноўскага, сустракаючы чалавека, я задаю сабе пытанне: „А ці б удзельнічаў гэты чалавек у тым паўстанні?“ У выпадку з Алесем такога пытання ў мяне не проста не паўстае».
* * *
Чытайце таксама:
Пра літаратуру — з турмы: новая кніга Алеся Бяляцкага «Асвечаныя Беларушчынай»